Вы тут

На паркінгу ГЦ "Замак" аўтамабіль прабіў агароджу і павіс у паветры (фота)

echo_n1, Twitter

Надзвычайнае здарэнне адбылося на аўтастаянцы ў гандлёвым цэнтры "Замак" у Мінску. Зранку 29 сакавіка адзін з аўтамабіляў прабіў агароджу і завіс у паветры.

Фатаздымак здарэння абнародаваў у Твітары карыстальнік echo_n1

Як паведамляюць відавочцы, неўзабаве аўтамабіль прыбралі і пачалі рамонт агароджы.