У Ганцавіцкім раёне даяркам ставяць адзнакі і штрафуюць

У Ганцавіцкім раёне даяркам ставяць адзнакі і штрафуюць

У прадпрыемстве "Дубнякі" Ганцавіцкага раёна даяркам завялі дзённікі, куды ставяць адзнакі за працу. Такі загад выдаў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Грыгаран, паведамляе "Белсат".

Адзнакі работніцы фермы атрымліваюць за якасць надоенага малака. Прычым за адзнакі ніжэй, чым 5, зніжаюць заробкі. 

"Калі, напрыклад, "чацвёрка", то 10% здымаецца, "тройка" — мінус 15% ад заробку. Каб заробку менш выплочваць, такое прыдумаў", — распавядае даярка Крысціна Страковіч

Яе падтрымлівае даярка Марына Раковіч, абураная словамі дырэктара: "Ён сказаў, што ў першую чаргу ўсё залежыць ад даяркі. Але я не згодная, таму што прыходзіць карова — і не ведаеш, з якога боку да яе падыйсці. З яе цячэ. Дойка не працуе. Траса брудная".

Дырэктар Уладзімір Грыгаран на просьбу журналістаў паразмаўляць з’ехаў з фермы. А галоўны заатэхнік прадпрыемства Людміла Варган, ва ўсім вінаваціць даярак: "Вось бачыце, тая, якая вам патэлефанавала, вы былі ў яе ў хаце — яна ўжо а сёмай удома. А тая даярка, якая доіць на новым абсталяванні, да восьмай тут. У чым розніца? Як ты здолела падаіць за дзве гадзіны, а людзі іншыя дояць тры?"

Старшыня Беларускага дэмакратычнага саюзу прафсаюзаў Аляксандр Ярашук калісьці ўзначальваў прафсаюз аграпрамысловага комплексу. Па яго словах, даярка — апошняя асоба ў ланцугу адказнасці за якасць малака. Ён параіў даяркам звярнуцца па абарону ў прафсаюз. 

Слухай больш навінаў у праграме "Петарда" за 12.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі