У Ганцавічах моладзь патрабавала адкрыцця дыска-бара

У горадзе Ганцавічы Брэсцкай вобласці моладзь патрабавала адкрыцця дыска-бара. Дэлегацыя з 15 чалавек прыйшла да будынка райвыканкаму, каб перадаць мясцовым уладам зварот. У ім змешчана патрабаванне жыхароў горада не чыніць перашкодаў для адкрыцця дыска-бара ў райцэнтры. Справа ў тым, што чыноўнікі дазваляюць, каб ён мог працаваць толькі з 10 да 18 гадзін, што абсалютна не задавальняе ні яго гаспадароў, ні патэнцыйных наведвальнікаў.

Дакумент падпісалі каля 80 чалавек. Некалькі чалавек здолелі патрапіць у кабінет старшыні райвыканкаму Уладзіміра Столяра, дзе яны паабяцалі сабраць тысячы подпісаў і даслаць іх Лукашэнку.

На гэта старшыня райвыканкаму сказаў, што ён і сам можа патэлефанаваць прэзідэнту і патлумачыць сітуацыю.

Прадпрымальнікі, якія хочуць адчыніць дыска-бар, кажуць, што мясцовыя ўлады баяцца канкурэнцыі, бо ў Ганцавічах ёсць некалькі кавярняў “Райспажыўсаюзу”. Праўда, дыска-бараў там пакуль няма.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ганцавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі