У футбольным чэмпіянаце Беларусі "Мінск" і "Шахцёр" згулялі ўнічыю

"Мінск" — "Шахцёр"

"Мінск" — "Шахцёр" / vk.com/minsk1954

У чацвер стартаваў 11-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Мінск" і "Шахцёр" згулялі ўнічыю 0:0.

31 траўня згуляюць "Смаргонь" і "Славія", БАТЭ і "Слуцк". 1 чэрвеня "Нафтан" прыме "Іслач", мінскае "Дынама" — "Арсенал", а "Нёман" — брэсцкае "Дынама". 2 чэрвеня "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца з "Дняпром", а "Гомель" — з "Віцебскам".

Лідыруе "Тарпеда-БелАЗ" — 23 ачкі, у "Немана" — 21, у мінскага "Дынама" — 20, брэсцкае "Дынама" набрала 19 ачкоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі