У Францыі прадаюць яхту з залатым корпусам, якая належала беларускаму мільярдэру

Яхта STEFANIA

Яхта STEFANIA / charterindex.com

У Францыі на аўкцыён выставілі яхту Stefania, якая мае залаты колер корпуса. Упершыню яе выставілі на продаж год таму, а цяпер французскае агенцтва канфіскацыі актываў прадае яхту за палову першапачатковай цаны, заўважыла Радыё "Свабода".

Судна амаль новае, з наплывам на асноўных рухавіках усяго 200 гадзін і амаль бяз драпін на корпусе. Пабудавалу яхту Stefania кампанія Dynamiq з Манака на карабельні ў Турцыі. Даўжыня карабля складае 41 м.

Паведамляецца, што судна канфіскавалі падчас расследаваньня аб адмыванні грошай неназваным беларускім мільярдэрам. Не раскрываюцца ні падрабязнасці справы, ні імя беларуса.

Аўкцыён прызначаны на 25 студзеня, таргі пройдуць у жывым эфіры, які адбудзецца на верталётнай пляцоўцы Міжнароднага яхт-клуба Антыб. Чакаецца, што лот будзе куплены прыкладна за 8-10 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі