У ФК “Нафтан” вялікія даўгі па заробках: былыя гульцы звяртаюцца ў суд

У пятніцу, 27 лютага дзесяць былых гульцоў асноўнага складу футбольнага клуба “Нафтан” звернуцца ў суд з пазовамі да сваёй каманды. Нагодай для судовага разбіральніцтва сталі вялікія завінавачанасці па заробках і прэміяльных, якія цягнуцца яшчэ з мінулага года, паведамляе Прессбол.

Цяжкая фінансавая сітуацыя, у якой знаходзяцца “хімікі”, даўно не сакрэт для грамадскасці. Так, летась у жніўні старшыня “Нафтана” Леанід Падліпскі распавёў, што клуб мае даўгі па заробках з красавіка, то бок, за чатыры месяцы. Праблему з фінансамі ён патлумачыў тым, што завод “Нафтан” траціць вялікія сродкі на мадэрнізацыю сваёй вытворчасці і таму недастаткова шчодры з футбалістамі.

Сярэдні заробак футбаліста ў “Нафтане” ў той перыяд складаў не болей за 3 тысячы долараў — гэта няшмат нават па сярэднебеларускіх мерках.

Па выніках мінулага сезона “Нафтан” заняў 5-е месца ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі.

Фота: football.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі