У Фэйсбуку забаранілі намякаць на сэкс

У Фэйсбуку забаранілі намякаць на сэкс

Адміністрацыя Фэйсбука абнавіла правілы супольнасці: цяпер у гэтай сацсктцы забаронена намякаць на сэкс.

Новыя нормы забараняюць публікаваць "кантэнт, які заахвочвае да палавых кантактаў паміж дарослымі". Пад забарону трапілі таксама "выразы сэксуальнага характару, якія ў пэўных рэгіёнах з-за асаблівасцяў культуры могуць расцэньвацца як дамаганне". Як прыклад выказвання з сэксуальным падтэкстам называецца выраз "хачу пазабавіцца сёння ўвечары". 

Пад забарону трапілі абвесткі пра набор кандыдатаў для здымак порна, эратычных танцаў ці масажу; прапановы заняцца сэксам, запрашэнні ў сэкс-чаты; сэксуальна-правакацыйны слэнг, а таксама намёкі на сэкс.

Дарэчы, гэтыя правілы распаўсюджваюцца не толькі на асабістыя старонкі і паблікі ў Фэйсбуку, але і на перапіску ў месэнджар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі