Facebook баніць нават за намёкі на сэкс. Як гэта працуе і як зняць бан

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

З 9 снежня ў Facebook пачалі дзейнічаць новыя правілы супольнасці. Цяпер у сацыяльнай сетцы забаронена нават намякаць на сэкс. Пасты блакуюцца за бяскрыўдныя фразы кшталту "хачу пазабаўляцца сёння ўвечары". Але гэта адбываецца не аўтаматычна: для атрымання бана трэба, каб хтосьці на вас паскардзіўся. Еўрарадыё праверыла на сабе, як працуюць механізмы блакавання, і даведалася, ці можна зняць бан.

У якасці эксперыменту наш рэдактар ​​апублікаваў статус "Хачу пазабаўляцца сёння ўвечары". Менавіта гэтая фраза (і яе англійскі аналаг "looking for a good time tonight") у новых правілах Facebook прыведзеная як прыклад непрымальнага зместу. Пасля гэтага двое фрэндаў паскардзіліся на пост: некалькі клікаў — і каля 11:00 скаргі на "сэксуальную эксплуатацыю" адправіліся ў адміністрацыю сацсеткі.

Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан
Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан
Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан

Прыкладна праз гадзіну робат Facebook паведаміў аўтару допіса, што публікацыя заблакаваная за парушэнне нормаў супольнасці — "адкрыты сэксуальны падтэкст". Тут жа карыстальніку прапануюць пагадзіцца з банам або запатрабаваць дадатковай праверкі.

Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан
Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан

Адначасова таму, хто паскардзіўся на публікацыю, прыходзіць паведамленне, што пост выдалены.

Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан

Аўтар паста не пагадзіўся з банам і запатрабаваў паўторнай праверкі. Яшчэ праз гадзіну адміністрацыя Facebook паведаміла, што "няправільна інтэрпрэтавала інфармацыю" і парушэнняў правілаў супольнасці ў допісе ўсё-такі няма. Перад аўтарам допіса выбачыліся і разблакавалі публікацыю. Паведамленне пра гэта прыйшло і аўтару скаргі.

Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан
Facebook банит даже за намёки на секс. Как это работает и как снять бан

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 10.12:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі