У Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці масава затрымліваюць людзей за ўдзел у пратэстах жніўня 2020-га, піша @viasna96. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа ідэнтыфікуюць іх па відэа, якое зафіксавала мітынг. На яго патрапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек.
Затрыманні жыхароў Фаніпаля адбываюцца ў межах крымінальнай справы па артыкуле "актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Падобныя "зачысткі" ўжо праводзіліся ў іншых гарадах Беларусі.