У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце — вясновыя Дні адчыненых дзвярэй
30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) праводзіць вясновыя Дні адчыненых дзвярэй у Вільні. На іх запрашаюць старшакласнікаў беларускіх школ, гімназій і ліцэяў.
Падчас Дзён адчыненых дзвярэй абітурыенты ЕГУ маюць магчымасць пазнаёміцца з навучальнымі праграмамі, выкладчыкамі, студэнтамі і выпускнікамі ЕГУ. Будучыя абітурыенты маюць магчымасць задаць пытанні пра паступленне, стыпендыі, удзел у праграмах абмену, а таксама здаць уступныя іспыты ва ўніверсітэт.
Дарэчы, ЕГУ дапамагае вучням школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, а таксама слухачам курсаў у цэнтры "Прапілеі" атрымаць бясплатную візу для наведвання Дзён адчыненых дзвярэй у Вільні. Рэгістрацыя на мерапрыемства з візавай падтрымкай для навучэнцаў пройдзе да 11 лютага (уключна).
Рэгістрацыя без візавай падтрымкі адбудзецца да 22 сакавіка ўключна.
Па гэтай спасылцы можна даведацца, як зарэгістравацца на Дні адчыненых дзвярэй і якой будзе праграма мерапрыемства.
Нядаўна паведамлялася, што ЕГУ атрымаў ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць да 2019 года.