Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі супраць беларускіх суддзяў

Будынак Вярхоўнага суду ў Мінску / Еўрарадыё
Будынак Вярхоўнага суду ў Мінску / Еўрарадыё

Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі ў дачыненні да беларускіх суддзяў. Пра гэта заявіла яго віцэ-прэзідэнт Нікалас Бір выступаючы на ​​анлайн-канферэнцыі "Салідарнасць з Беларуссю" 6 лютага, піша "Радыё Свабода".

На думку Бір, асабістых санкцый у дачыненні да сілавікоў недастаткова.

"Мы павінны распаўсюдзіць іх на судовыя органы і праваахоўныя органы, прыхільнікаў Лукашэнкі", —  сказала Бір, дадаўшы, што краіны Еўропы "павінны шукаць баланс паміж ціскам і супрацоўніцтвам з беларускімі ўладамі".

Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская лічыць, што ў "чорны спіс" павінны трапіць "кашалькі" Лукашэнкі, сілавікі, прапагандысты, тыя, хто прымаў удзел у фальсіфікацыі выбараў і хто незаконна судзіць беларусаў.

На прыканцы жніўня лідары краін ЕС не прызналі афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пасля гэтага Еўрасаюзам былі ўведзеныя тры пакеты санкцый супраць фізічных асоб і кампаній, якія Брусэль лічыць датычнымі да фальсіфікацый на выбарах і гвалту супраць мірных грамадзянаў падчас пратэстаў. Паводле штаба Святланы Ціханоўскай, у бліжэйшы час ЕС аб'явіць аб чацвёртым пакеце санкцый. У яго могуць патрапіць у тым ліку і дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, які пройдзе ў Мінску 11-12 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі