У Еўракамісіі патлумачылі выказванне яе кіраўніцы пра страты ўкраінскага войска

Урсула фон дэр Ляен / reuters.com
Урсула фон дэр Ляен / reuters.com

У Еўракамісіі патлумачылі выказванне яе кіраўніцы Урсулы фон дэр Ляен пра страты ўкраінскага войска ў вайне з Расіяй. Яна заявіла ў відэазвароце пра 100 тысяч загінулых. Неўзабаве гэтыя словы зніклі з відэа і з афіцыйнага сайта. Дырэктар па пытаннях палітычнай камунікацыі Еўракамісіі Дана Спінант паведаміла, што Урсула фон дэр Ляен насамрэч мела на ўвазе і загінулых, і параненых украінскіх вайскоўцаў.

Выказванне пра 100 тысяч загінулых стала нечаканым для ўладаў Украіны, якія заўсёды падкрэслівалі, што страты ўкраінскага войска значна меншыя, чым у расіян. У сераду ўкраінскі Генштаб паведаміў пра амаль 89 тысяч забітых расійскіх салдат і афіцэраў. Словы Урсулы фон дэр Ляен у Кіеве не сталі адкрыта абвяргаць, дачакаліся тлумачэнняў Бруселя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі