У ЕС узгаднілі падаўжэнне санкцый супраць Расіі на паўгода

На пасяджэнні камітэта пастаянных прадстаўнікоў краін Еўрасаюза ўзгаднілі працяг санкцый супраць Расіі яшчэ на паўгода — да канца студзеня 2016-га. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Канчатковае рашэнне наконт падаўжэння санкцый можа быць прынятае на сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў замежных спраў Еўрасаюза. Як адзначае РБК, такая сустрэча адбудзецца 22 чэрвеня ў Люксембургу. Ёсць інфармацыя, што рашэнне аб падаўжэнні санкцый плануецца прыняць у тэхнічным парадку, гэта значыць без дадатковага абмеркавання.

На сакавіцкім саміце Еўрасаюза санкцыі супраць Расіі вырашылі звязаць з выкананнем мінскіх пагадненняў наконт Данбасу. Выкананне мінскіх пагадненняў павінна завяршыцца да канца 2015 года. Гэта значыць, што санкцыі аўтаматычна будуць падоўжаныя на гэты тэрмін.

Фота — censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі