У Емене ў цісканіне падчас раздачы грошай загінулі 85 чалавек, сотні пацярпелі

На месцы трагедыі / bbc.com
На месцы трагедыі / bbc.com

У Емене ў цісканіне падчас раздачы грошай загінулі не менш за 85 чалавек, больш за 300 пацярпелі, паведамляе Euronews. Трагічнае здарэнне адбылося ў сталіцы. Натоўп сабраўся каля школы ў надзеі атрымаць каля 5000 еменскіх рыалаў (прыблізна 9 долараў), якія з нагоды Рамадана ахвяравалі гандляры. Праводзіцца расследаванне. Адказных за акцыю ўжо затрымалі. Мясцовыя ўлады заявілі, што не дазвалялі яе.

У Емене каля 23 млн чалавек (75% насельніцтва) так ці інакш маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі