У Егіпце ў падзямеллі знайшлі 1500-гадовую выяву Ісуса Хрыста (фота)

Кіраўнік групы навукоўцаў Хасэп Падра заявіў, што знаходка выключная. У грабніцы, дзе былі пахаваныя некалькі святароў, на сцяне захавалася выява маладога чалавека ў белай вопратцы, які кагосьці бласлаўляе. Малюнак знайшлі сярод іншых копскіх выяваў, выкананых у перыяд ранняга хрысціянства.





Археолагі мяркуюць, што знайшлі вельмі старажытную выяву Ісуса Хрыста. Яны працуюць над перакладам надпісу і спадзяюцца, што ён пацвердзіць іх версію.