У Егіпце музейных работнікаў судзяць за прыклейванне барады Тутанхамону

У Егіпце музейных работнікаў судзяць за прыклейванне барады Тутанхамону

Восем музейных работнікаў з’явяцца перад судом у Егіпце па справе аб прыклейванні барады да пасмяротнай маскі фараона Тутанхамона, паведамляе ВВС са спасылкай на егіпецкія СМІ. Іх абвінавачваюць у нядбайнасці і парушэнні прафесійных стандартаў.

Год таму стала вядома, што на пасмяротнай масцы Тутанхамона былі знойдзеныя сляды паўпразрыстага клеючага рэчыва.

Па адной з версій, бараду выпадкова адбілі ад маскі, па іншай — барада сама ссунулася, бо расхісталася ад старасці.

Следчыя сцвярджаюць, што супрацоўнікі музея спешна спрабавалі схаваць гэта, прыклеіўшы бараду пры дапамозе вялікай колькасці клею.

Рэстаўрацыю маскі правялі нямецкія спецыялісты, якія змаглі выдаліць клей.

Пасмяротная мастка Тутанхамона з’яўляецца адной з галоўных турыстычных славутасцяў Каіра. Ёй каля 3 тысяч год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі