Вы тут

У дзяўчыны Джэймса Бонда з фільма "Квант міласэрнасці" каранавірус

Дэніэл Крэйг і Вольга Курыленка / Reuters

У дзяўчыны Джэймса Бонда з фільма "Квант міласэрнасці" каранавірус. Галівудская актрыса ўкраінскага паходжання Вольга Курыленка паведаміла, што знаходзіцца ў ізаляцыі ў сваім доме.

"Ужо амаль тыдзень хварэю,піша Курыленка ў Instagram. — Тэмпература і слабасць — мае асноўныя сімптомы. Будзьце асцярожныя і прымайце гэта ўсур'ёз!".

"Квант міласэрнасці" выйшаў на экраны ў 2008 годзе. Вользе Курыленка цяпер 40 гадоў.

Раней стала вядома, што падчас здымкаў новага фільма ў Аўстраліі заразіліся каранавірусам знакаміты амерыканскі акцёр Том Хэнкс і яго жонка Рыта Уілсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.