У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі

Адзін з параненых

Адзін з параненых / t.me/yigal_levin/

У сотняў ці нават тысяч баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі. У бальніцах шмат параненых (магчыма, больш за 2 тысячы), ёсць і загінулыя. Выказваецца меркаванне, што галоўнай мэтай аперацыі была ліквідацыя аднаго з функцыянераў "Хезбалы".

Выбухі адбыліся ў Бейруце, горным Ліване і на поўдні краіны. Кіраўніцтва "Хезбалы" загадала ўсім сваім байцам неадкладна адмовіцца ад выкарыстання спецыяльных камунікацыйных прылад зашыфраванай сувязі, уключна з пэйджарамі, якія нядаўна атрымалі шырокі распаўсюд сярод членаў арганізацыі.

Пры выбуху пэйджара быў паранены пасол Ірана ў Ліване Маджтаба Амані.

Паводле некаторых звестак, прылады мелі функцыю самаліквідацыі на выпадак, калі траплялі ў чужыя рукі, і яе актывавалі невядомыя хакеры, якія ўзламалі абароненую сістэму баевікоў. Па іншай версіі, хакерамі быў справакаваны перагрэў батарэй, пасля чаго яны пачалі выбухаць.

"Хезбала" усклала адказнасць за масавыя выбухі прыладаў сувязі на Ізраіль і выступіла з пагрозамі на яго адрас. МЗС Лівана абвінаваціла Ізраіль у кібератацы і пацвярджае, што параненыя тысячы чалавек.

"Хезбала" працяглы час абстрэльвае тэрыторыю Ізраіля, які ў адказ наносіць авіяўдары па аб'ектах баевікоў у Ліване.

У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі
У сотняў баевікоў ліванскай "Хезбалы" адначасова выбухнулі прылады сувязі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі