У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці на машыне з дзецьмі трапіла ў ДТЗ

У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці на машыне з дзецьмі трапіла ў ДТЗ

У Дзяржынску п'яная шматдзетная маці везла ў машыне сваіх траіх дзяцей (двое ва ўзросце 8 гадоў, адно — 12 гадоў) і ўчыніла ДТЗ. 29-гадовая жанчына рухалася на "Рэно Логан" па Мінскай вуліцы ў накірунку сталіцы. У нейкі момант яна не саўладала з кіраваннем і аўтамабіль з'ехаў у правы кювет. На шчасце, дзеці не пацярпелі (дарэчы, яны былі без спецыяльных утрымліваючых прыстасаванняў). Як паведамляе прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці, па выніках асведчання ў жанчыны выявілі 1,45 праміле.

Гэта не першы такі выпадак. Напрыклад, амаль два гады таму каля Гомеля п'яная маці везла на аўтамабілі дваіх дзяцей і трапіла ў аварыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі