У Дзяржынскім раёне з моста на фуру скінулі дарожны знак

У Дзяржынскім раёне з моста на фуру скінулі дарожны знак

У Дзяржынскім раёне невядомыя хуліганы з моста скінулі на фуру, якая рухалася, дарожны знак "Абмежаванне хуткасці" з апорай. Здарэнне адбылося ўдзень 11 лістапада на трасе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. Аўтамабіль "Даф", які ехаў у бок Брэста, атрымаў пашкоджанне.

Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, асобы дваіх зламыснікаў яшчэ не высветлілі. У іх адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "злоснае хуліганства". Падазраваным пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі