У дворыку Гістарычнага музея знікла фотавыстава ўнікальнага абраду
![У дворыку Гістарычнага музея знікла фотавыстава ўнікальнага абраду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/muzej-0210.jpg.webp?itok=MNqVW8ZM)
У дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея прыбралі фотавыставу ўнікальнага беларускага абраду, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, паведамляе Беларуская рада культуры.
Выстава Марыны Бацюковай “Сула. Непарушнае” існавала пяць гадоў. Фатаздымкі, выстаўленыя на ёй, былі зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну, на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). На здымках вялікага фармату былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях. Фатаграфіі былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка і стваралі адмысловы настрой.
Дарэчы, тая экспедыцыя была арганізаваная кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А героямі некаторых фота былі студэнты і выкладчыкі кафедры. Нядаўна гэтую кафедру скасавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.