У двары магілёўскай шматпавярхоўкі праваліўся асфальт

У двары магілёўскай шматпавярхоўкі праваліўся асфальт

Жыхароў шматпавярховага жылога дома па праспекце Дзімітрава ў Магілёве напаткаў непрыемны сюрпрыз: у двары іх дома праваліўся асфальт. Часткі дарогі абвалілася падчас вывазу з двара смецця, паведамляе тэлерадыёкампанія "Магілёў".
 
На месца здарэння прыбылі аварыйныя службы. Месца правалу агарадзілі стужкай, павесілі шыльдачкі "Небяспечная зона" і "Праход забаронены". Вакол ямы дадаткова ўсталявалі драўляныя шчыты, каб пазбегнуць аварыйных сітуацый.
 
Па словах жыхароў дома, гэта не першае такое здарэнне ў іх двары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі