У ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса загінулі 5 жанчын

У ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса загінулі 5 жанчын

14 лістапада каля 11-й гадзіны ў Калінкавіцкім раёне адбылася аўтааварыя, у якой загінулі 5 жанчын, інфармуе БЕЛТА. На 176-м кіламетры трасы М10 малакавоз сутыкнуўся з мікрааўтобусам "Фольксваген" (на яго колах была летняя гума). Усе загінулыя — пасажыры мікрааўтобуса. Кіроўца мікрааўтобуса атрымаў траўмы, ён у рэанімацыі, а кіроўца МАЗа не пацярпеў.

Мяркуецца, што прычынай аўтааварыі сталі складаныя ўмовы надвор'я — на аўтадарозе быў снег. З-за іх ДТЗ адбываюцца ў розных рэгіёнах краіны. Следчы камітэт інфармуе, што мікрааўтобус выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з малакавозам.

У ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса загінулі 5 жанчын
Фота: vk.com/gomelchp
У ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса загінулі 5 жанчын
Фота: Следчы камітэт
У ДТЗ з удзелам малакавоза і мікрааўтобуса загінулі 5 жанчын

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі