Вы тут

У ДТЗ пад Псковам загінулі 8 украінцаў, пацярпеў беларус

На месцы аварыі / nwroads.ru

У Пскоўскай вобласці Расіі адбылася аварыя, у якой загінулі 8 украінцаў і пацярпеў грамадзянін Беларусі. Як паведамляе ria.ru, у чацвер у 00:29 на трасе Санкт-Пецярбург — Пскоў у Пустошкінскім раёне сутыкнуліся мікрааўтобус Mercedes з украінскімі нумарамі і грузавік Volvo. Акрамя беларуса ў ДТЗ пацярпеў адзін украінец. Яны шпіталізаваныя. Стан пацярпелых ацэньваецца, як сярэдняй цяжкасці. Грамадзянін Беларусі — гэта кіроўца грузавіка.

Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў". Дарожная служба сцвярджае, што ўчастак трасы, дзе адбылася аварыя, быў апрацаваны супрацьгалалёднымі матэрыяламі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.