Вы тут

У Добрушы міліцыянты стралялі па машыне з п'яным кіроўцам

Кадр з відэа

Табельную зброю давялося ўжыць міліцыянтам, каб спыніць аўтаўцекача ў Добрушы, паведамляе прэс-служба МУС.

Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычніка ў 16:45. Патруль ДАІ заўважыў, што па вуліцы Інтэрнцыянальнай віляючы едзе "Форд Мандэа". Даішнікі, уключыўшы гукавую і светлавую сігналізацыю, запатрабавалі, каб ён спыніўся, але кіроўца кінуўся наўцёкі.

Пры ўцёках аўтамабіль ствараў шматлікія аварыйныя сітуацыі, але неўзабаве экіпаж ДАІ змог яго блакаваць. Міліцыянты запатрабавалі, каб кіроўца выйшаў, але ён працягнуў ехаць па вуліцы, ледзь не збіўшы інспектара.

Тады даішнік некалькі разоў стрэліў у кола і прабіў яго. Пасля спынення машыны кіроўца заблакаваў дзверы і адмовіўся выходзіць. Затрымаць яго інспектары змаглі толькі пасля таго, як выбілі шыбу на задніх дзвярах.

Паведамляецца, што 57-гадовы мужчына быў за рулём п'яны: медагляд паказаў 1,6 праміле спірту ў парах выдыханага ім паветра.

Аўтамабіль дастаўлены на тэрыторыю Добрушскага РАУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.