Вы тут

У Даніі памёр стваральнік знакамітай Lego-фігуркі чалавека

Чалавечак lego / gogetnews.info

Стваральнік знакамітай Lego-фігуркі чалавека з рухомымі рукамі і нагамі Енс Нігард Кнудсэн памёр у Даніі. Яму было 78 гадоў.

Больш за 30 гадоў Кнудсэн працаваў дызайнерам у дацкай кампаніі Lego Group, якая займаецца вытворчасцю развіваючых цацак і канструктараў.

Пра смерць СМІ даведаліся ад былых калег майстра, піша ria.ru.

Майстар памёр у сераду, 19 лютага, у хоспісе на захадзе Даніі. Прычына смерці — бакавы аміятрафічны склероз (невылечнае захворванне нервовай сістэмы прыводзіць да паралічу канечнасцяў і мышачнай атрафіі).

Чалавечак Кнудсана з'явіўся ў канцы 1970-х гадоў і заваяваў папулярнасць у дзяцей многіх краін свету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.