У моры каля польскага порта вылавілі цела беларуса
![На месцы гібелі беларуса ў польскім порце](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/polska-1004.jpg.webp?itok=-3aoU_wk)
На месцы гібелі беларуса ў польскім порце / puck.policja.gov.рl
У акваторыі рыбнага порта ў Ястарні, на польскім Памор'і, знайшлі загінулым 36-гадовага грамадзяніна Беларусі, піша MOST.
Дрэйфуючае цела ў вадзе заўважыў экіпаж катара, які праходзіў міма. Паведамляецца, што матросы заўважылі чалавека ў вадзе ў аўторак, 9 красавіка. Пра здарэнне адразу ж паведамілі паліцыі і ратавальнікам. У порце тэрмінова пачалі ратавальную аперацыю, аднак калі мужчыну дасталі з вады, ён быў ужо мёртвы.
Расследжаваннем смерці беларуса займаецца паліцыя горада Пуцка пад наглядам пракуратуры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.