У Італіі знайшлі мёртвым беларускага дальнабойшчыка

Паліцыя апытала кіроўцаў, ілюстрацыйнае фота

Паліцыя апытала кіроўцаў, ілюстрацыйнае фота / AFP/ Miguel Medina

Пра смерць дальнабойшчыка з Беларусі паведамляе італьянская прэса. Цела знайшлі на стаянцы для грузавікоў у горадзе Песк'ера-дэль-Гарда, правінцыя Верона. Мужчына ляжаў побач са сваёй фурай. Яго знайшлі іншыя кіроўцы. Яму было 54 гады.

Хутчэй за ўсё смерць наступіла па натуральных прычынах — на гэта паказваюць усе прыкметы. Але мясцовы суддзя распарадзіўся правесці ўскрыццё. Паліцыя апытала кіроўцаў. Прынята рашэнне правесці расследаванне, піша рэсурс "Беларусь і свет".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.