Памёр О. Джэй Сімпсан — экс-футбаліст і фігурант справы аб забойстве

О. Джэй Сімпсан

О. Джэй Сімпсан / POOL | SCANPIX

Ва ўзросце 76 гадоў у ЗША памёр Орэнтал Джэймс Сімпсан, больш вядомы як О. Джэй Сімпсан, — колішняя зорка амерыканскага футбола і фігурант гучнай справы аб забойстве.

Сваякі О. Джэй Сімпсана паведамілі, што ён памёр 10 красавіка ад раку, перадае Бі-Бі-Сі.

Сімпсан праславіўся не толькі як спартовец. У камедыі "Голы пісталет" ён выканаў ролю дэтэктыва Нордберга.

Сусветную вядомасць яму, аднак, у сярэдзіне 90-х прынесла справа пра забойства. Спартоўца вінавацілі ў наўмысным падвойным забойстве яго жонкі Ніколь Браўн-Сімпсан і яе сябра Рональда Голдмана. На судовым працэсе бок абвінавачвання падаў вялізны аб'ём доказаў, але прысяжныя прызналі Экс-футбаліста невінаватым.

Пазней сям'я загінулага Голдмана выйграла грамадзянскі пазоў супраць Сімпсана: яго прызналі адказным за смерць Голдмана і пастанавілі спагнаць з яго 33,5 мільёна долараў.

У 2008 годзе Сімпсана прызналі вінаватым ва ўзброеным рабаванні і выкраданні людзей. Яму прысудзілі 33-гадовы тэрмін зняволення. Але ў 2017-м яго памілавалі і выпусцілі на волю.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі