На беларускай мяжы памёр польскі салдат
![На мяжы Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/paliaki-2604.jpg.webp?itok=SCKtM_Nt)
На мяжы Беларусі і Польшчы, ілюстрацыйнае фота / twitter.com/Straz_Graniczna
У чацвер, 25 красавіка, на мяжы з Беларуссю памёр вайсковец войскаў тэрытарыяльнай абароны Польшчы. Смерць наступіла па натуральных прычынах, паведамляе прэс-служба войскаў тэрытарыяльнай абароны.
Салдату 14-й Заходне-Паморскай брыгады, які быў у патрулі разам з памежнікамі, раптам стала кепска, і ён страціў прытомнасць. "Хуткая дапамога" даставіла яго да бліжэйшага шпіталя. Мужчыну спрабавалі рэанімаваць, але ўратаваць жыццё не змаглі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.