Стала вядома, калі ў Мінску пройдзе развітанне з Канстанцінам Кальцовым

Канстанцін Кальцоў

Канстанцін Кальцоў / vk.com/yunosthockey

Развітанне з былым хакеістам і трэнерам зборнай Беларусі Канстанцінам Кальцовым, якога не стала ў 42 гады, пройдзе ў Мінску ў суботу, 27 красавіка. Цырымонія пачнецца а 10-й раніцы ў будынку крытага катка ў парку Горкага і працягнецца да 12:00, паведамляе ў сацсетках хакейны клуб "Юнацтва-Мінск".

Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі — зваліўся з гаўбца гатэля. Паліцыя не знайшла прыкмет гвалтоўнай смерці. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Былая жонка Канстанціна Кальцова лічыць, што найхутчэй здарыўся няшчасны выпадак.

Цела Кальцова крэміравалі ў ЗША.

Апошнім часам Канстанцін Кальцоў працаваў у Расіі ў трэнерскім штабе клуба "Салават Юлаеў". Чакалася, што ў бліжэйшы час ён можа стаць галоўным трэнерам мінскага "Дынама" і зборнай Беларусі па хакеі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі