Вы тут

У Даніі пабудавалі самы вялікі ў свеце замак з пяску

Як будавалі вялізны замак з пяску / Скрыншот з відэа Euronews

На поўначы Даніі на пляжы ў гарадку Блохусе пабудавалі самы вялікі ў свеце замак з пяску, паведамляе Euronews. Яго вышыня больш за 21 метр. Над незвычайнай пабудовай працавалі тры дзясяткі скульптараў пад кіраўніцтвам Уілфрэда Стыджэра з Нідэрландаў. Каб замак быў больш устойлівы, яго выканалі ў форме піраміды, стварылі драўляны каркас. Скульптарам спатрэбілася амаль пяць тон пяску і сотні кілаграмаў гліны.

Замак у Даніі занеслі ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Папярэдні рэкорд быў устаноўлены два гады таму ў Германіі. Тая пабудова з пяску была на 3,5 метра ніжэйшая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.