У Даніі адкрыўся першы дом састарэлых для геяў

У Капенгагене адкрыўся першы ў Даніі дом састарэлых для геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў. Адкрыццё ўстановы прымеркавалі да гей-прайду, які цяпер праходзіць у сталіцы Даніі. Раней гэта быў звычайны дом састарэлых, але цяпер ён змяніў свой профіль, піша thelocal.dk

Прычынай з’яўлення такой установы стала тое, што ЛГБТ-асобы ў звычайных дамах састарэлых часта не могуць раскрыць сваю сэксуальную арыентацыю і замыкаюцца ў сабе. Іх лёсы былі рознымі — адны з маладосці адкрыта заяўлялі пра сваю ідэнтычнасць, іншыя былі больш асцярожнымі. Але ж увогуле цяперашнія людзі сталага веку жылі ў часы, калі сэксуальным меншасцям было складана заяўляць пра сябе, таму і цяпер многія геі сталага веку не могуць зрабіць камінаут.

Раней падобная ўстанова адкрылася ў шведскім Стакгольме.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі