У дачыненні да начальніка раённай ДАІ ў Мінску распачалі крымінальную справу

У дачыненні да начальніка раённай ДАІ ў Мінску распачалі крымінальную справу

У дачыненні да начальніка ДАІ Ленінскага РАУС Мінска падпалкоўніка міліцыі Аляксандра Дымонта распачалі крымінальную справу. Яго падазраюць ва злоўжыванні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта. 29 жніўня СК атрымаў справу з Генпракуратуры. Дымонту пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Па звестках партала TUT.by, начальнік раённай ДАІ нібыта выпісваў прэміі супрацоўнікам, а яны вярталі яму грошы. Расследаванне крымінальнай справы праводзіць цэнтральны апарат СК.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі