У чвэрцьфінале футбольнага чэмпіянату свету згуляюць зборныя Харватыі і Бразіліі. Харваты перамаглі японцаў па пенальці — 3:1 (асноўны і дадатковы час — 1:1), а бразільцы абыгралі зборную Паўднёвай Карэі — 4:1.
Матч 1/4 фіналу Харватыя — Бразілія прызначаны на 9 снежня.
6 снежня пройдуць апошнія матчы 1/8 фіналу. У іх сустрэнуцца зборныя Марока і Іспаніі, Партугаліі і Швейцарыі.