У чэшскіх Карлавых Варах турыстку шпіталізавалі з падазрэннем на Эболу

У 43-гадовай жанчыны быў жар і сімптомы інфекцыйнага захворвання. Аднак дакладны дыягназ яшчэ не вызначаны, паведамляе БелТА.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі чэшскія медыкі б'юць трывогу з-за віруса Эбола. За апошнія дні СМІ паведамлялі аб двух выпадках, калі ў пацыентаў падазравалі ліхаманку Эбола. Нядаўна ў Празе была перакрытая частка цэнтральнага вакзала, таму што ў аднаго з пасажыраў аўтобуса, студэнта з Ганы, былі сімптомы ліхаманкі. Таксама на мінулым тыдні 56-гадовы чэшскі бізнэсмэн быў шпіталізаваны ў Празе з падазрэннем на Эболу. Аднак дыягназ не пацвердзіўся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі