У Чэхіі пакуль няма доказаў дачынення расійскіх агентаў да выбухаў у Врбетыцэ

У Чехии нет доказательств причастности российских агентов к взрывам

Контрвыведка Чэхіі не мае доказаў таго, што “расійскія агенты” могуць быць звязаныя з выбухамі на складах боепрыпасаў у Врбетыцэ, піша ТАСС са спасылкай на тэлезварот прэзідэнта Чэхіі Мілаша Земана.

Гаворка ідзе пра выбух на складах боепрыпасаў у 2014 годзе. У якасці адной з магчымых прычын выбуху разглядаецца неасцярожны зварот з боепрыпасамі. Па другой версіі вінаватыя ў выбухах агенты замежных спецслужбаў.

Выступаючы з тэлезваротам, Земан заявіў, што ў справаздачы Службы бяспекі і інфармацыі адзначаецца: “не існуе довадаў і сведчанняў” таго, што два расійскія агенты маглі знаходзіцца на тэрыторыі складаў з боепрыпасамі.

“Калі абследвалася памяшканне другога склада наўпрост перад тым, як там здарыўся выбух, там не было выяўлена ніякай выбуховай прылады", — адзначыў Земан. Чэшскі лідар дадае, што падазраваць двух расійскіх агентаў у дачыненні да выбухаў пачалі ў апошнія некалькі тыдняў. Раней чэшская контрвыведка не згадвала іх у сувязі з інцыдэнтам у Врбетыцэ.

Расследаванне працягваецца, бо, паводле слоў Земана, дагэтуль не дадзены адказ на пытанне, што двое расіян рабілі ў Чэхіі. Таксама, адзначае прэзідэнт краіны, адсутнасць доказаў іх дачынення да выбуху не азначае таго, што яны не пранікалі на тэрыторыю складаў.

“Гэтае падазрэнне патрэбна выключыць ці пацвердзіць", — адзначыў Земан. Ён заклікаў дачакацца высноў расследавання і ўстрымацца на дадзеным этапе ад праявы эмоцый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі