У чарзе на мяжы з Літвой сабралася 500 легкавікоў, з Польшчай — 480

Па статыстыцы памежнага камітэта на 14:00, больш за ўсё машын зараз чакаюць выезду з Беларусі ў пункце пропуску Каменны Лог на мяжы з Літвой. Там ажно 160 машын. Непадалёк — у Катлоўцы — 140 машын, яшчэ 130 — у Прывалцы.

Падобная сітуацыя на мяжы з Польшчай: 150 легкавікоў — у Бераставіцы, 120 — у Брузгах, 100 — у пункце пропуску "Брэст — Цярэспаль". Пры гэтым на мяжы з Латвіяй ажыўлення не назіраецца:

У сувязі святочным днём памежная служба Беларусі распачала меры па павышэнню прапускной здольнасці пунктаў пропуску: колькасць супрацоўнікаў на асноўных напрамках павялічаная. У той жа час, па невядомых прычынах памежнікі Польшчы і Літвы працуюць вельмі павольна, паведамляе прэс-служба ГПК.

Фота: www.day.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі