У чарзе на беларуска-польскай мяжы памёр паляк

У чарзе на беларуска-польскай мяжы памёр паляк

У чарзе на беларуска-польскай мяжы памёр грамадзянін Польшчы. Ён не даехаў да радзімы літаральна 500 метраў. На пад'ездзе да прапускнога пункта "Брузгі" ў той момант стаяла каля 80 аўтамабіляў. 

Як стала вядома гродзенскаму сайту s13.ru, мужчына на выгляд 40-45 гадоў накіроўваўся дадому з Беларусі. Калі чарга чарговы раз рухалася, яго аўтамабіль Volkswagen T4 застаўся стаяць на месцы. 

Беларусы, якія ў асноўным і складаюць чаргу, сталі папросту аб'язджаць машыну на польскіх нумарах, мяркуючы, што яе кіроўца заснуў. 

Праз нейкі час да машыны падышоў іншы грамадзянін Польшчы. Ён і знайшоў там непрытомнага кіроўцу. На месца трагедыі адразу ж выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Па папярэдніх дадзеных, смерць наступіла з-за тромба.

Як распавяла відавочца падзеяў Анжаліка, цела паляка доўгі час так і знаходзілася ў машыне, нават не прыкрытае:

"Абурае мяне тое, што нават не прыкрылі, і аб'язджаючы, людзі на ўсё гэта гляделі. Шчыра кажучы, не вельмі добрая атмасфера, і неяк па-чалавечы крыўдна за такое стаўленне да памерлага. Іншыя палякі праязджалі міма і фатаграфавалі, абураючыся такім стаўленнем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі