У цэнтры сталіцы Тэхаса невядомыя ўсчалі страляніну (відэа)

У цэнтры сталіцы Тэхаса невядомыя ўсчалі страляніну (відэа)

У горадзе Осцін у штаце Тэхас невядомыя пачалі страляніну ў двух месцах. Здарэнне адбылося ў цэнтры горада ў тры гадзіны ночы паводле мясцовага часу. Як адзначае Бі-Бі-Сі, паліцыя горада паведаміла пра гэта ў сацыяльных сетках. Паліцэйскія папрасілі насельніцтва ўстрымацца ад паездак у цэнтр горада.

Праваахоўнікі ачапілі месцы абодвух інцыдэнтаў. Лёс стралкоў пакуль невядомы.

Паведамляецца, што ёсць ахвяры і пацярпелыя, аднак іх колькасць дакладна не вядомая. Паводле інфармацыі мясцовай прэсы, загінуў як мінімум адзін чалавек. Як папярэдне паведамляецца, гэта 30-гадовая жанчына.

Служба хуткай дапамогі ў Твітары заявіла пра некалькіх параненых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі