У цэнтры Мінска ў Свіслач злілі смярдзючую субстанцыю, яе не прыбіраюць два дні

У цэнтры Мінска ў Свіслач злілі смярдзючую субстанцыю, яе не прыбіраюць два дні

Раніцай 18 траўня каля берага Свіслачы ў раёне кафэ “Маяк” на вуліцы Маякоўскага з’явілася невядомая смярдзючая субстанцыя. Мінчукі паскардзіліся на пах фекалій і ярка-зялёны колер вады. Вечарам на месца прыехала некалькі машын МНС, уключаючы машыну хімічнай бяспекі. Ратаўнікі аператыўна адгарадзілі налёт, які з’явіўся, а супрацоўнікі Санэпідэмстанцыі ўзялі пробы рэчыва.

Як распавялі Еўрарыдыё ў мінскім упраўленні МНС, нягледзячы на непрыемны пах і колер вады, пагрозы для людзей няма:

“На дадзены момант яшчэ праводзяцца неабходныя даследаванні проб вады і налёту, але дакладна можна казаць, што гэта рэчыва арганічнага паходжання. Пагроз для людзей няма. Акрамя таго, мору рыба няма, птушкі таксама цалкам здаровыя. Так што турбавацца не варта”.

Што дзіўна, субстанцыю з паверхні вады так і не прыбралі. Удзень 20 траўня яна застаецца там жа і смярдзіць, хоць і агароджаная ад распаўсюду па вадзе.

 

Еўрарадыё звярнулася ў Цэнтр гігіены і эпідэміялогіі Ленінскага раёна Мінска, каб дазнацца пра вынікі экспертызы, аднак аператыўна атрымаць каментар не атрымалася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі