У цэнтры Мінска сутыкнуліся два грузавікі (фота, відэа)

Фургон Ford Transit сутыкнуўся з вялікім грузавіком MAN на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Валадарскага. Аварыя адбылася каля 18.30. На месцы здарэння моцна ўскладнены рух, працавалі дзве “хуткія” і ДАІ. Як распавялі Еўрарадыё відавочцы здарэння, Ford спрабаваў павярнуць на скрыжаванні на Валадарскага, аднак у гэты момант сутыкнуўся з MANам. Хоць хуткасці аўтамабіляў былі невялікія, меншы фургон атрымаў моцныя пашкоджанні. Яго кіроўцу з месца аварыі з мігалкамі звезла “хуткая”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі