У цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі (фота)

У цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі (фота)

Увечары 25 снежня ў цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі. Як інфармуе Радыё Свабода, у гэты час на пляцоўцы каля Ратушы адбывалася святочная калядная імпрэза. Хлопец, які назваўся Міхаілам — навучэнец мастацкай студыі "Fortinbras" пры Свабодным тэатры. Ён павесіў на плечы плакат з надпісам: "Мы будзем гарэць — ім будзе пляваць", апрануў адмысловыя пальчаткі з гаручым рэчывам і падпаліў іх.

Незвычайны пэрформанс доўжыўся некалькі хвілінаў. Як толькі Міхаіл патушыў агонь, да яго падбеглі паплечнікі і яны разам з'ехалі на аўтамабілі. Каля ратушы было больш за сотню чалавек, аднак натоўп амаль не звярнуў увагі на акцыю. Прысутныя прадстаўнікі праваахоўных органаў не паспелі затрымаць актывіста за несанкцыянаваны пікет.

Мэтай акцыі было прыцягненне ўвагі да праблемаў глухіх людзей і людзей з абмежаваным слыхам. Калі такія грамадзяне трапляюць у надзвычайную сытуацыю, напрыклад, пажар, то яны не могуць самі выклікаць хуткую дапамогу. Арганізацыя "Беларускае аб’яднанне глухіх" прапанавала мясцовым уладам стварыць адмысловы кол-цэнтар з сурдаперакладнікамі.

Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу ў Мінску прайшло некалькі вулічных акцый. Яны не былі дазволеныя ўладамі.

Фота, відэа: svaboda.org

У цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі (фота)
У цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі (фота)
У цэнтры Мінска малады чалавек падпаліў свае рукі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі