У цэнтры Кіева адбылася перастрэлка, паранілі трох чалавек (абноўлена)

Як піша censor.net.ua, тут адбылася разборка паміж невядомымі, падчас якой прагучала пяць стрэлаў. Тры чалавекі атрымалі раненні, іх павезлі "хуткія".



Людзі, якія стралялі, уварваліся ў рэстаран і забарыкадаваліся ў прыбіральні ўстановы. Да рэстарана сабраліся байцы "Правага сектара" і Самаабароны Майдана. Вырашаецца пытанне, ці варта паспрабаваць нейтралізаваць нападнікаў да прыезду міліцыі.



Прадстаўнікі Самаабароны пачалі перамовы з нападнікамі.

***

Пазней з'явіліся звесткі, што параненых толькі два першы намеснік старшыні Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі Багдан Дубас, другі — баец самаабароны Майдана.



Стралкамі называюць байцоў "Правага сектара". Паведамляецца, што канфлікт узнік з-за разбору намётаў, разбору барыкад. Стрэлы былі з баявога пісталета, асобу стралка высвятляюць. Пазней журналісты паведамілі, што хлопцы з "Правага сектара", верагодна, далі схавацца стралкам у гатэлі "Дняпро".



Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў паабяцаў затрымаць вінаватых у перастрэлцы. "Што павінен рабіць міністр? Правільна — аддаў каманду блакаваць бандфармаванні. Затрымаць вінаватых. Усе сілавыя атрады прыведзеныя ў стан баявой гатоўнасці. Такі мой абавязак — так дыктуе закон. А заўтра — заўтра я гатовы і да адстаўкі, і да далейшай барацьбы", — напісаў ён у сваім фэйсбуку.
 


Фота — censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі