Вы тут

У цэнтры Гомеля на аўтамабілі паваліліся дрэва і ліхтарны слуп

У Гомелі дрэва і ліхтарны слуп зваліліся на машыны / t.me/Auto_Gomel

У адным з гомельскіх двароў ахвярамі сённяшняй непагадзі сталі тры аўтамабілі. 

Як паведамляе ТГ-канал Auto_Gomel, здарэнне адбылося ў двары дамоў на скрыжаванні вуліцы Сялянскай і Інтэрнацыянальнага праезду. Вецер паваліў дрэва. Падаючы, яно зачапіла драты і зламала ліхтарны слуп. 

У выніку дрэва павалілася на адзін з прыпаркаваных аўтамабіляў, а слуп — на два суседнія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.