Вы тут

У цэнтры Бабруйска дрэва ўпала на аўтамабіль, у якім была жанчына-кіроўца

На месцы здарэння ў Бабруйску / komkur.info

У цэнтры Бабруйска дрэва ўпала на аўтамабіль Hyundai Santa Fe, у якім была жанчына-кіроўца. Як піша komkur.info, здарэнне адбылося ўвечары ў сераду. Дрэва ўпала на аўтастаянку, калі не было ні ветру, ні навальніцы.

Жанчына кажа, што чакала з аўташколы дачку. "Гэта шчасце, што маё дзіця не паспела выйсці", — кажа яна. Бачных траўмаў жанчына не атрымала, але яе забірала для агляду "хуткая".

komkur.info

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.