У Цэнтральным доме афіцэраў Лукашэнка гаварыў з сілавікамі пра будучую вайну

Аляксандр Лукашэнка пад снегам ідзе ў Цэнтральны дом афіцэраў

Аляксандр Лукашэнка пад снегам ідзе ў Цэнтральны дом афіцэраў / t.me/pul_1/

У аўторак у Цэнтральным доме афіцэраў у Мінску Аляксандр Лукашэнка гаварыў з сілавікамі пра будучую вайну. На "пашыраную нараду", прысвечаную нацбяспецы, ён прыехаў у ваенным мундзіры. Лукашэнка прапанаваў "па-мужчынску абмеркаваць найбольш вострыя пытанні ў сферы нацыянальнай бяспекі", "максімальна аб'ектыўна, без прыкрас ацаніць рэальна існуючую абстаноўку ў Беларусі і вакол яе".

Аляксандр Лукашэнка згадаў "прадчуванне трэцяй сусветнай вайны, пра якое толькі не сказаў лянівы". І дадаў, што небеспадстаўна. Далей прагучалі вядомыя тэзісы пра "калектыўны Захад", пра "пашырэнне NATO" і "чарговы этап экспансіі на ўсход", дамінуючую ролю ЗША ў Еўропе. І пра тое, што NATO будзе дзейнічаць "па сцэнары Украіны".

"Мы павінны быць максімальна гатовыя да нейтралізацыі рызык і пагроз... Нас зноў паспрабуюць расхістаць. Гэта відавочна. Схема не зменіцца. Але мы павінны быць гатовыя да таго, што яны прыдумаюць новыя трыгеры для дэстабілізацыі грамадства", — сказаў Лукашэнка прысутным. Ён заявіў, што на Захадзе рыхтуецца "дзяржпераварот" у РБ падчас прэзідэнцкіх выбараў у 2025 годзе. А пакуль ідзе "падрыхтоўка" і "рэпетыцыя".

У сваім выступе таксама сказаў, што "нам вайна не патрэбная, таму мы павінны быць да яе гатовыя і ментальна, і стратэгічна". Стаіць задача вывесці беларускае войска на якасна новы ўзровень.

У Цэнтральным доме афіцэраў Лукашэнка гаварыў з сілавікамі пра будучую вайну
У Цэнтральным доме афіцэраў Лукашэнка гаварыў з сілавікамі пра будучую вайну
У Цэнтральным доме афіцэраў Лукашэнка гаварыў з сілавікамі пра будучую вайну

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі