У цэнтральных і заходніх абласцях Украіны выбары праходзяць спакойна

На Чарнігаўшчыне ахову грамадскага парадку на выбарчых участках забяспечваюць 1 тысяча 644 міліцыянты. Разам з імі дзяжураць 1 120 сябраў грамадскіх фармаванняў, перадае УНІАН.

Выканаўца абавязкаў Хмяльніцкай абласной дзяржадміністрацыі Аляксандр Сімчышын сказаў, што скаргаў на працу выбарчых участкаў пакуль не паступала. У вобласці за выбарчым працэсам сочаць даволі шмат міжнародных назіральнікаў.

У Харкаўскай вобласці адзін выбарчы ўчастак адкрыўся са спазненнем, астатнія пачалі працу своечасова — міліцыя правярала інфармацыю аб замініраванні памяшкання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі