У Бярозе за няпоўныя два гады прадавец скраў амаль 30 тысяч рублёў

У Бярозе за няпоўныя два гады прадавец скраў амаль 30 тысяч рублёў

У Бярозе за няпоўныя два гады прадавец скраў амаль 30 тысяч рублёў. Мужчына працаваў у прыватнай краме і не адлюстроўваў грашовыя сродкі па касавай стужцы (чым гандлявала крама, не паведамляецца, але найхутчэй аўтазапчасткамі). У выніку назбіралася буйная сума. Гэты крадзеж выявілі падчас праверкі супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

Прадаўцу 23 гады. Ён кампенсаваў нанесеныя страты. Аднак была распачатая крымінальная справа. Малады чалавек знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд, інфармуе сайт sb.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі