У Бярозе ідзе ператрус у блогера Аляксандра Кабанава

У Бярозе ідзе ператрус у блогера Аляксандра Кабанава

Зранку 7 сакавіка ў блогера з Бярозы Аляксандра Кабанава адбываецца ператрус, паведамляе праваабарончы сайт “Вясна”.

Прычыны і падрабязнасці ператрусу пакуль невядомыя, бо тэлефон Кабанава не адказвае.

Аляксандр Кабанаў — адзін з актывістаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце. Напярэдадні, 6 сакавіка, ён быў у студыі Еўрарадыё, дзе разам з Дзям'янам Лепясевічам распавядаў пра гэтыя пратэсты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі